ТЭХНІКА ДЗЕСЯЦІ ПЭНДЗЛЯЎ


process


              Тэхніка 10 пэндзляў - тэхніка ў жывапісу, якая дазваляе працаваць адразу дзесяццю пэндзлямі. Мае шэраг пераваг перад класічным выкарыстаннем адзінага мастацкага пэндзля: скарачэнне тэрміну напісання карціны, партатыўнасць сукупнасці жывапісных прыёмаў, індывідуальнасць стылю.

На кожны палец рукі апранаецца мастацкі пэндзаль з дапамогай спецыяльных напальчнікаў. Пэндзлі апранаюць на ўсі пальцы такім чынам, што іх даўжыня - аднолькавая. 





                                                                 (Далей прыведзены прыклад выкарыстанне ТДП з алейнымі фарбамі)

            Асноўныя віды выкарыстання - сумеснае, пачарговае і камбінаванае.

            Сумеснае - калі пішуць усімі пэндзлямі адначасова.
            Пачарговае - калі пішуць усімі пэндзлямі па чарзе.
            Камбінаванае - калі выкарыстоўваецца сукупнасць сумеснага і пачарговага малявання.
            Сумеснае аднакаляровае - калі фарба аднаго колеру на ўсіх пэндзлях. (Эфектыўна падыходзіць для хуткага нанясення фону або прапрацоўкі вялікіх аднакаляровых участкаў у малюнку - напрыклад, падмалевак)
            Сумеснае шматколернае градыентнае - калі трэба хутка напісаць аб'ём прадмета колерам. Напрыклад, замешваецца колер ад цёмна-чырвонага - да ружовага. І на кожны пэндзаль бярэцца колер ад цёмнага - да светлага. На мезенец - звычайна наносяць бялілы. Таксама выкарыстоўваюцца і адценні.
            Сумеснае змяшанае - калі выбіраюцца патрэбныя колеры на пэндзлі і ў працэсе, пры напісанні, змешваюцца. На пэндзлях утворыцца палітра.
            Пачарговае аднакаляровае - калі фарба аднаго колеру на ўсіх пэндзлях. (Эфектыўна падыходзіць для пропісу ліній без рэгулярнага звароту да палітры)
            Пачарговае шматколернае (Градыентнае) - калі неабходна дэталёва прапрацаваць каляровы ўчастак.
            Камбінаванае - можа мець мноства варыяцый сукупнасці сумеснага і пачарговага на столькі, на колькі хопіць фантазіі мастака




               Тэхніку дзесяці пэндзляў вынайшаў беларускі мастак Лагуноў, Сяргей Сяргеевіч, (Псеўданім - Серж Філінгер)

               Асаблівасці:
Тэхніка дзесяці пэндзляў ўраўнаважвае працу правага і левага паўшар'я галаўнога мозгу, што адпаведна, максімізуе мастака.


 
                                                                                                                           (ТДП | Дадатак ад аўтара)

               Тым, хто спрабуе сябе ў тэхніцы 10 пэндзляў ці яшчэ не адмовіўся працягваць)), нагадаю: пачынайце з двух пэндзляў, але абавязкова на розных руках - напрыклад, на паказальных пальцах. Калі асвоіце - апранайце 4 і г.д. Так вы прастымулюеце свой мозг і маторыку. Таксама, памятайце аб тым, што не абавязкова што раз апранаць 10 пэндзляў, калі карыстаецеся 8 колерамі і працуеце па чарзе. Можаце выкарыстоўваць 8 пэндзляў ці колькі спатрэбіцца. Я звычайна апранаю ўсе дзесяць, таму што мне падабаецца, што ў кожнага пальца свой почырк і ад таго карціна набывае надлей цікавы ўзор мазкоў і вібрацыі, нават калі працую гладка. Таму некаторыя адценні я магу дубляваць на пэндзлях. Таксама, пры працы ўсімі дзесяццю пэндзлямі мне падабаецца, канешне, хуткасць пры камбінаваным спосабе і зручнасць пры пачарговым. Ды і рэдка здараецца, калі я працую меншай колькасцю адценняў, хутчэй больш, чым дзесяць (асабліва пры лесіроўцы). У такія моманты - добра выкарыстоўваць напальчнік, каб змяняць пэндзлі. Таксама, калі вы пішыце ў гэтай тэхніцы, вы павінны ўжо былі заўважыць, колькі розных фішачак можна назіраць пры ўзаемадзеянні пэндзляў. Напрыклад, здымаць двума кутасамі правай рукі фарбу ў патрэбны кірунак палатна з пэндзля на левай руцэ, якая вядзе лінію, і г.д. Пра такі момант, канешне, працуючы адным пэндзлем, гаворка ісці не можа. Таксама вы можаце назіраць яшчэ бясконцае мноства варыянтаў цікавага ўзаемадзеяння колеру і пэндзляў. Тут ужо на колькі вашай фантазіі хопіць і кемлівасці.
             І таксама, нагадаю - Падрэзвай пэндзлі! Мяне рэдка задавольваюць шаблонныя формы шчаціння. Таму, калі я купляю новыя пэндзля - звычайна надаю ім неабходную форму.
Эксперыментуйце! Дайце сабе свабоду! Не заштурхроўвайце сябе ў рамкі! Пашыраецеся, як Сусвет!